Главная Написать нам Реклама на сайте

Добавить фирму Новости Мебель и интерьер Документы Статьи

Фирмы Новости Статьи Документы

Информер

Самое популярное

Наши кнопки
Уважаемые владельцы сайтов, вы можете установить нашу кнопку у себя на сайте выбрав один из нескольких вариантов.
HTML-код ТУТ ! Это повысит ваш рейтинг и статус, а так же вы получите БЕСПЛАТНУЮ рекламу на главной странице нашего портала !

Друзья сайта


  • “Троіца” выпрабавала новы альбом на паляках

    9-05-2008, 14:22 Новости » Культура и искусство, прочтено 2823

    “Троіца” выпрабавала новы альбом на паляках


    У этна-трыа "Троiца" шмат новага: па-першае, Iван Кiрчук пагалiў бараду, ну а па-другое, гурт запiсаў новую праграму "Сон-Трава" i прэзентаваў яе ў Варшаве 6 траўня.
    Да беларусаў гэтыя навiны дойдуць толькi 17 траўня, на канцэрце ў КЗ "Мiнск".
    Мiла Котка

    “Троіца” выпрабавала новы альбом на паляках


    Сярод людей, якiя прыйшлi ў варшаўскi дом культыры паслухаць новыя песнi "Троiцы", можна было заўважыць шмат беларусаў: студэнтаў, журналiстаў, творцаў i музыкантаў. Усе яны ведалi, на што iдуць i, падаецца, засталiся вельмi задаволеныя. Палякi даўно не чулi "Троiцу" - гурт доўгi час не даязджаў да Польшы, дакладней, праязджаў яе транзiтам.

    Расказвае Iван Кiрчук, лiдэр-вакалiст гурта: "Папярэднiя тры кампакт-дыскi "Троiцы" выйшлi ў Галандыi. I мы вельмi вялiкi кавалак працы мелi там - давалi канцэрты, выступалi на розных фестывалях. Можа, таму мы шмат год праязджалi праз Варшаву i не прымалi ўдзел нi ў якiх польскiх фестывалях цi канцэртах. Я думаю, што калi наш новы дыск мы запiсалi ў Польшчы, то, можа, нам ужо не ездзiць далёка - а пераязджаць мяжу i патрошку паказваць людзям беларускую этнiчную музыку ў яе сучасным выглядзе".

    “Троіца” выпрабавала новы альбом на паляках


    Па рэакцыi публiкi падчас канцэрту можна было зрабiць выснову, што палякам этнiчная беларуская музыка спадабалася: некаторыя нават не захацелi сядзець у крэслах, а слухалi канцэрт, прытанцоўваючы i падскокваючы.

    Падскокваць, дарэчы, было пад што: акрамя новай праграмы, якая збольшага атрымалася спакойнай па рытме, "Троiца" зайграла i шмат старых хiтоў - "Галя, Галя", "Яблынь моя", "А хвалiўся сват".

    “Троіца” выпрабавала новы альбом на паляках


    Але пераважная большаць выкананых песень былi ўсё ж новымi. Iван Iванавiч не шкадаваў словаў перад кожнай кампазiцыяй i распавядаў людзям пра песнi, абрады, з iмi звязаныя. Распавядаў пра бабулек, якiя наспявалi iм гэты матэрыял.

    Калi праграма скончылася, "Троiцу" традыцыйна тры разы выклiкалi "на бiс". I гэта нягледзячы на просьбу Кiрчука: "Шаноўныя, мы зараз вам апошнюю песеньку зайграем, а вы нас больш ужо не завiце, бо мы свае "цацкi" (то бок шматлiкiя этнiчныя iнструменты) назад на сцэну не пацягнем".



    Але апладысменты былi такiя шчырыя, што прыйшлося выйсцi раз, i яшчэ раз, i яшчэ раз.

    Цяпер "Троiца" ўжо вярнулася ў Беларусь i рыхтуецца да другой прэзентацыi свайго дыску, на радзiме. Што i калi чакаць беларускаму слухачу - расказвае Юры Дзмiтрыеў, гiтарыст "Троiцы": "17 траўня плануецца прэзентацыя нашага дыску ў Мiнску, у КЗ "Мiнск". Мы, канешне, будзем спрабаваць вынесцi на сцэну большасць з новых трэкаў, але разумееце, часамi гэта складана зрабiць, бо запiсанае ў студыi часам немагчыма перадаць жыўцом. Але мы будзем старацца! Ну i напрыканцы некалькi нашых шлягераў зайграем".

    “Троіца” выпрабавала новы альбом на паляках


    Што ж, да сустрэчы ў "Мiнску" 17 траўня.

    Фота: Наталля Ягорава


    Источник: WWW.TUT.BY
     






    Контекстный блок

    Наши клиенты

    Статистика

    RATING ALL.BY Каталог TUT.BY